Сямейства бычковых

Падкаменшчык

Бычкі. Водзіцца бычок уздоўж паўночных берагоў Чорнага мора, ад Адэсы да Керчы, у лімане Буга і даходзіць да Мікалаева. Рачны бычок водзіцца ў Дняпры, Бузе, Днястры і яго прытоках, Дону. Гэта вельмі спрытныя і пражэрлівыя рыбкі. Сілкуюцца маляўкамі рыб, чарвякамі, ракападобнымі, дробнымі смоўжнямі. Нерастуюць яны ранняй вясною - у сакавіку. Ловяцца гэтак жа, як і яршы, на вуды, на чарвяка і на кавалачкі мяса ці рыбы. Вудзіць бычкоў гэтак жа проста як яршоў і акунёў, якіх яны пераўзыходзяць у прагнасці.